У Кубку Румыніі дэбютаваў футбаліст без рукі. Адбылося гэта ў матчы 1/16 фіналу паміж камандамі «Маявень» і «Петралул» (1:1 і 5:4 па пенальці), піша championat.com.

У дадатковы час у складзе «Петралула» на поле выйшаў паўабаронца Касмін Ламбру, які дзесяць гадоў таму страціў левую руку. Для 18-гадовага футбаліста, які з'явіўся на поле з пратэзам, гэта быў дэбют у складзе «Петралула». Касмін Ламбру ў інтэрв'ю румынскаму выданню Gazeta Sporturilor успомніў, пры якіх абставінах страціў руку.

«Мы вярталіся з сябрамі дадому і ўбачылі, як занесла грузавік, які пачаў рухацца ў мой бок. Я схаваўся пад трубаправод і паставіў руку на плот, каб ўперціся, але грузавік прыціснуў мне руку. Ніколі не забуду гэты момант. Мог застацца без правага перадплечча, калі б спазніліся з аперацыяй. Гэты выпадак мог пазбавіць мяне мары стаць прынамсі футбалістам»,— распавёў Ламбру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0