Каб зафіксаваць гэтую з'яву, даследчыкі выкарыстоўвалі пасткі для захопу 12 буразубак (жывёлаў сямейства землярыйкавых) з чэрвеня 2014 года па кастрычнік 2015 года. Пасля абязбольвання жывёлам усталёўвалі мікрачып для наступнага сканавання іх галоў.

Высветлілася, што напачатку зімы землярыйкі змяншалі памер свайго чэрапа ў сярэднім на 15,3% (зафіксаваны максімум — 20%), да вясны гэты паказчык складаў 9,3%. Як гэты працэс працуе, незразумела, але навукоўцы мяркуюць, што тканка ў валокнах, якія злучаюць косткі чэрапа, можа дэградаваць, а затым аднаўляцца.

Некаторыя з асноўных органаў буразубкі, уключна з мазгамі, таксама губляюць масу на працягу зімы. Як кажуць навукоўцы, гэтая ўласцівасць можа дапамагчы жывёлам выжыць у часы недахопу корму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?