Reuters.com

Reuters.com

Беларусь нясе прамыя страты з-за забароны транзіту санкцыйных тавараў па тэрыторыі Расіі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе ў Ерэване.

Беларусь ініцыюе рэалізацыю дадатковых мер кантролю за перамяшчэннем санкцыйных тавараў для аднаўлення іх транзіту па тэрыторыі Расіі.

«Неабходнасць дадатковых мер па кантролі за перамяшчэннем тавараў, у дачыненні да якіх Расійскай Федэрацыяй у аднабаковым парадку прымяняюцца спецыяльныя эканамічныя меры, выкліканая нашымі прамымі стратамі», — заявіў прэм'ер-міністр.

Рассельгаснаглядам прынята рашэнне аб забароне яшчэ з 30 лістапада 2014 года транзіту так званых санкцыйных тавараў, што паступаюць праз беларускія пункты пропуску, на адрас атрымальнікаў у Казахстане і Кыргызстане праз тэрыторыю Расіі. «Абранае рашэнне наносіць істотны ўрон транзітнай прывабнасці Беларусі. Мы пра гэта заявілі адразу ж і прапанавалі на пляцоўцы ЕАЭС распрацаваць комплекс сумесных мерапрыемстваў, які б зрабіў гэты транзіт зноў магчымым. Гэтую тэму мы абмяркоўваем ужо два з паловай гады», - канстатаваў кіраўнік урада.

«Мяркую, што гэта той выпадак, калі партнёры па саюзе павінны знайсці варыянт рашэння, які дазволіў бы ўлічыць інтарэсы і рэальныя магчымасці ўсіх удзельнікаў працэсу. Мы да гэтага гатовыя, што не раз дэманстравалі ў працэсе абмеркавання праблемы», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?