У Крамлі не плануюць праводзіць мерапрыемствы ў гонар стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. На ўдакладняючае пытанне, ці прадугледжваліся яны з самага пачатку, ён адказаў: «Ніхто ні ад чаго не адмаўляўся».

«А ў сувязі з чым гэта трэба святкаваць, патлумачце мне. Не зусім разумею пытання», — сказаў Пяскоў.

Газета Financial Times пісала, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін 7 лістапада не будзе браць удзелу ў мерапрыемствах да стагоддзя рэвалюцыі, арганізатарам якіх выступіць КПРФ. Увечары, па дадзеных газеты, адбудзецца прыём у «просценькім» гатэлі «Рэнесанс Масква Манарх Цэнтр» на Ленінградскім праспекце.

Financial Times піша пра нехарактэрнае «дыстанцыяванне» Пуціна ад «знамянальнага гістарычнага юбілею», бо за час ягонага кіравання гісторыя стала «яшчэ больш важным ідэалагічным інструментам умацавання нацыянальнага адзінства і мабілізацыі грамадскай падтрымкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?