25.10.2017 / 17:15

Рэцэпт шчасця Эйнштэйна прададзены за 1,56 мільёна даляраў 7

Запіска Альберта Эйнштэйна, якая ўтрымлівае рэцэпт шчаслівага жыцця, прададзеная на аўкцыёне ў Іерусаліме за 1,56 млн даляраў, паведамляе ВВС.

AFP

Аўтар тэорыі адноснасці ў 1922 годзе чытаў лекцыі ў Японіі, калі яму была прысуджаная Нобелеўская прэмія. Калі да яго ў нумар пастукаўся кур'ер з пасылкай, у Эйнштэйна не аказалася грошай на чаявыя. Замест гэтага ён аддаў кур'еру лісток з нататніка з лагатыпам гатэля Imperial Hotel Tokyo і сказаў, што, калі пашанцуе, гэтая запіска акажацца нашмат больш каштоўнай, чым чаявыя.

Getty

На лістку рукой знакамітага фізіка было напісана па-нямецку: «Спакойнае і сціплае жыццё прынясе больш шчасця, чым пагоня за поспехам і пастаянны неспакой, які яе суправаджае».

Другая запіска, напісаная Эйнштэйнам у той жа час, абвяшчае: «Дзе ёсць воля, там ёсць і спосаб». Яна была прададзеная за 240 тысяч даляраў, паведаміў аўкцыённы дом «Вінэрс».

Выніковая цана двух лотаў аказалася значна вышэйшай за чаканую, заявіў прадстаўнік «Вінэрс». Па яго словах, адну з запісак купіў нейкі еўрапейскі грамадзянін, які пажадаў застацца невядомым.

А выставіў на продаж запіскі пляменнік кур'ера, які атрымаў іх ад Альберта Эйнштэйна.

Знакамітыя парады Альберта Эйнштэйна:

  • Каб вырашыць праблему, трэба змяніць ход думак, які прывёў да яе.
  • Сапраўдная прыкмета інтэлекту — не веданне, а ўяўленне.
  • Мы ўсё яшчэ не ведаем і тысячнай працэнта ўсяго, што явіла нам прырода.
  • Калі вы фліртуеце з прыгожай дзяўчынай, гадзіна здаецца секундай. Калі вы сядзіце на распаленай печы, секунда здаецца гадзінай. У гэтым заключаецца адноснасць.
0
хамса / Адказаць
25.10.2017 / 19:55
сціплае жыццё за паўтара мільёна даляраў.. аксюмарон нейкі
1
ПервыйСнег / Адказаць
26.10.2017 / 08:26
Замест гэтага ён аддаў кур'еру лісток з нататніка з лагатыпам гатэля Imperial Hotel Tokyo і сказаў, што, калі пашанцуе, гэтая запіска акажацца нашмат больш каштоўнай, чым чаявыя.
https://nn.by/?c=ar&i=199626
А выставіў на продаж запіскі пляменнік кур'ера, які атрымаў іх ад Альберта Эйнштэйна.
https://nn.by/?c=ar&i=199626
Жадный Альберт передумал швыряться такими деньгами и отобрал записку у курьера?


https://nn.by/?c=ar&i=199626
0
Мушчына 30 лет / Адказаць
26.10.2017 / 11:38
ПервыйСнег,учымся чытаць.
пляменнік кур'ера, які атрымаў іх ад Альберта Эйнштэйна.
Атрымау курьер прадау ево племянник.


Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру