У Мінску пад кіраўніцтвам польскага віцэ-міністра развіцця Тадэвуша Касціньскага і намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова прайшло 5-е пасяджэнне Польска-беларускай групы па пытаннях гандлю і інвестыцый, паведамляе Радыё Польшча.

Польскі бок звярнуў увагу на вялікія магчымасці развіцця двухбаковага гандлёвага супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра павелічэнне аб'ёмаў экспарту сельскагаспадарчых тавараў, машын і абсталявання, а таксама пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне турызму, транспарту і лагістыкі.

Касціньскі адзначыў, што пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю садзейнічае спрыяльнае геаграфічнае становішча.

«Польшча ўспрымаецца беларускім бокам як «акно» у Еўрасаюз. У сваю чаргу для Польшчы супрацоўніцтва з Беларуссю дае магчымасць выхаду на рынкі краін Цэнтральнай Азіі», — адзначыў кіраўнік польскай дэлегацыі на перамовах у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0