У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах верасня бягучага года ў разліку на месяц складзе з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га Br197,81. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2017 года №60, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 0,1% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года (Br197,57). Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br217,74; пенсіянераў — Br151,97; студэнтаў — Br192,34; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br128,32; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br177,04; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br216,85.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0