На 90-м годзе жыцця памёр адзін з родапачынальнікаў рок-н-ролу Фэтс Доміна, які праславіўся ў 50-я выкананнем песень «Blueberry Hill» і «Ain't That a Shame», паведамляе ВВС.

Фота: Clive Limpkin

Фота: Clive Limpkin

Музычныя крытыкі называюць першы сінгл Фэтса Доміна «The Fat Man» першай рок-н-рольнай пласцінкай у гісторыі музыкі.

Пяць пласцінак Доміна, выдадзеных да 1955 года, былі прададзеныя тыражом больш за мільён асобнікаў і атрымалі статус залатых. Аб'ём продажаў яго рэлізаў саступаў толькі Элвісу Прэслі.

Творчасць Фэтса Доміна адыграла важную ролю ў фарміраванні класічнага гучання рок-н-ролу і аказала значны ўплыў на музыкаў 1960-х і 70-х гадоў. Пра ўплыў Фэтса Доміна на сваю творчасць, у прыватнасці, казалі Элвіс Прэслі і Пол Макартні.

Фэтс Доміна — уладальнік ганаровай узнагароды Grammy Lifetime Achievement. Музыка адным з першых трапіў у Залу славы рок-н-ролу ў 1986 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0