5 лістапада турыстычная агенцыя «Куфэрак падарожжаў» запрашае ў захапляльную вандроўку па гістарычнай Дзісеншчыне. Мы паглядзім помнікі гісторыі і культуры, успомнім славутых людзей, што мелі да іх дачыненне, пабачым сучаснае жыццё на той старажытнай зямлі.

Гістарычная Дзісеншчына — гэта не лапік тэрыторыі вакол аднайменнага гарадка ў Мёрскім раёне. Быў час, калі з Дзісны кіравалі цэлым краем. У Лівонскую вайну XVI стагоддзя, калі войска Івана Жахлівага захапіла Полацк, цэнтрам ваяводства лічылася Дзісна — аж пакуль кароль Стэфан Баторый не выгнаў захопнікаў.

Талер з выявай караля Стэфана.

Талер з выявай караля Стэфана.

Але маршрут вандроўкі ляжыць паўднёвей.

Докшыцы. Генрык Дмахоўскі

У Докшыцах, гісторыя якіх сягае аж у часы Грунвальдскай бітвы, мы пабачым не толькі храмы і помнікі, але і фрагменты гарадской забудовы XVIII ст., зможам уявіць, як выглядалі беларускія гарады ў мінулым.

Докшыцы. Фота Кастуся Шыталя.

Докшыцы. Фота Кастуся Шыталя.

Тут, пад Докшыцамі, каля маёнтка Парэчча загінуў і быў пахаваны між старажытных курганоў пад вёскай Бірулі скульптар, мастак і змагар за свабоду Генрык Дмахоўскі.

Ён удзельнічаў у паўстанні 1831 года на беларускіх землях, удзельнічаў у вулічных баях у Львове ў 1846-м, жыў у Францыі і Амерыцы,стварыў партрэты славутых змагароў за свабоду — Гарыбальдзі, Лаяша Кошута. Яго скульптуры Джэферсана, Вашынгтона і Франкліна ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Але ў 1863-м, калі зноў пачалося паўстанне на радзіме, Дмахоўскі вярнуўся, каб узяць у ім удзел…

Мосар. Пілсудскія

У Мосары мы пабачым касцёл Святой Ганны і Кальварыю, упрыгожаныя дбаннямі ксяндза Юозаса Булькі. Шкада, што не захаваўся палац Бжастоўскіх, які быў гэткі ж шыкоўны, як і каралеўскі палац у варшаўскіх Лазенках. І гэта не адзінае, што яднае Мосар з кіраўнікамі Польшчы: ад 1870-х мястэчкам валодалі Пілсудскія — не продкі, але сваякі Начальніка польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага.

Удзела. Вацлаў Ластоўскі

А побач Удзела. Непадалёк ад яе, у засценку Калеснікаў, нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі — аўтар першай «Гісторыі Беларусі», гісторыі беларускай кнігі і адзін з аўтараў беларускай незалежнасці.

Безумоўна ён не раз шпацыраваў у наваколлях Удзельскага францішканскага касцёла, побач з кляштарам. Ці не там нараджаліся яго ідэі?

Глыбокае. Драздовіч, Душэўскі, Напалеон

Ну і дыямент нашай вандроўкі — Глыбокае. Дыямент не толькі архітэктурны. Хоць, згодна з паданнем, тамтэйшы касцёл кармелітаў Напалеон хацеў забраць у Парыж і паставіць побач з Нотр-Дамам.

Фота radzima.org.

Фота radzima.org.

Тут мы паклонімся памяці Клаўдыюша Дуж-Душэўскага, стваральніка бел-чырвона-белага сцяга.

Помніць Глыбоччына і мастака Язэпа Драздовіча — аднаго з самых яскравых творцаў часоў нацыянальнага Адраджэння.

Тут ён нарадзіўся, тут пры канцы жыцця вандраваў, зарабляючы на хлеб аздабленнем сялянскіх хат…

Вас чакае захапляльны аповед дасведчанага экскурсавода пра гэтыя і іншыя падзеі.

Цана вандроўкі — 30 рублёў.

Запісацца можна тут.

Кантакты:

+375 29 1694811
+375 29 1117332

[email protected]
[email protected]

 

ТАА «Куфэрак падарожжаў». УНП 192012905

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0