У Кіеве адбыўся замах на дэпутата ад «Радыкальнай партыі» Ігара Масійчука.

Калі ён выходзіў з будынка тэлекампаніі «Эспрэса», на дарозе быў узарваны матацыкл. У суседніх дамах павыбівала шыбы.

«У выніку выбуху пацярпелі тры чалавекі, іх усіх адвезлі ў бальніцы. Аднак адзін чалавек прыкладна 30 гадоў памёр у хуткай дапамозе», — паведаміў спікер Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала.

Масійчук паранены, але застаўся жывы. Загінуў яго ахоўнік.

Ігар Масійчук — нацыяналістычны палітык, былы намеснік камандзіра батальёна «Азоў».

Два гады таму, ужо пасля Майдану, ён быў арыштаваны за атрыманне хабару за дапамогу ў прадпрымальніцкай дзейнасці, аднак справу да суда не давялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0