Я вучуся ў клясе з хіміка-біялягічным профілем, выпускнік, а таму маю мала вольнага часу. Удзельнічаў у алімпіядзе па хіміі.

Я і дзьве мае аднаклясьніцы сёньня атрымалі паведамленьне, што нас здымаюць з заняткаў дзеля таго, каб яны паехалі у менскі аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і пакінулі там заявы. Пытаньні: дзе і што мы рабілі 3 ліпеня гэтага году. Акрамя гэтага трэба будзе здаць адбіткі пальцаў. Мы ня можам стрымаць свайго абурэньня, бо мы, найлепшыя навучэнцы, павінны трываць яшчэ адну (акрамя «рэформы адукацыі») абразу. Вучні адной клясы сёньня ўжо езьдзілі, шмат хто адмовіўся пакідаць свае зьвесткі ў МВД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?