Завяршыць абсталяванне месцаў агульнага карыстання (МАК) у сталічным жылфондзе энергазберагальнымі лямпачкамі плануецца ў 2018 годзе. Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў журналістам галоўны інжынер ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Ігар Ганчарык.

Ён растлумачыў, што толькі з пачатку 2017-га ў МАК у жылых дамах сталіцы ўсталявана 57 тысяч святлодыёдных свяцільняў. Такія мерапрыемствы даюць прыкметны эфект: эканоміцца да 40% электраэнергіі на асвятленне гэтых месцаў у параўнанні з тым часам, калі там стаялі лямпачкі напальвання.

Ганчарык падкрэсліў, што пачынаючы з 2010 года цепласпажыванне ў сталіцы трымаецца на адным і тым жа ўзроўні, нягледзячы на тое, што колькасць жылых дамоў пастаянна павялічваецца. Гэта адбываецца дзякуючы шэрагу мерапрыемстваў, якія падвышаюць энергаэфектыўнасць жылля і зніжаюць цепластраты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0