Twitter прыняў рашэнне забараніць рэкламу з усіх акаўнтаў, якія належаць Russia Today (RT) і Sputnik. Адпаведная заява апублікавана на сайце Twitter, паведамляе Дождь.

У заяве кампаніі такія меры звязваюць з «сітуацыяй па ўмяшанні гэтых агенцтваў у прэзідэнцкія выбары ЗША ў 2016 годзе». Таксама ў Twitter вырашылі вылучыць на дабрачынныя мэты 1,9 мільёна даляраў даходаў, атрыманых ад продажу рэкламы RT і Sputnik з 2011 года.

25 кастрычніка у кампаніі паведамілі, што ўвядуць новыя правілы публікацыі рэкламы на фоне абвінавачванняў у расійскім умяшанні у амерыканскія прэзідэнцкія выбары шляхам прапаганды ў сацыяльных сетках.

У прыватнасці, сацсетка запусціць «цэнтр празрыстасці», дзе любы карыстальнік зможа атрымаць інфармацыю аб крыніцах і фінансаванні рэкламы, якая з'яўляецца на старонках сэрвісу. Новая сістэма пачне працу спачатку ў ЗША, а потым — па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0