Жаданне зрабіць эфектнае сэлфі на даху гістарычнага дома ў Маскве скончылася трагедыяй — 27-гадовы хлопец зваліўся з даху чацвёртага паверха і памёр у рэанімацыі ў той жа дзень.

Як стала вядома «МК», беларус Віталь Машыц разам з дзяўчынай забраўся на дах старажытнага будынка каля 11:20, а бяда адбылася праз 20 хвілін. Як тлумачыць брат хлопца, Віталь хацеў зрабіць фота, аднак па неасцярожнасці сарваўся з даху. Ён упаў прама пад вокны крамы, экстранныя службы выклікаў ахоўнік. На момант прыезду «хуткай дапамогі» Машыц быў яшчэ жывы. Віталь атрымаў страшныя траўмы — пералом асновы чэрапа, парывы ўнутраных органаў. Медыкі даставілі ў рэанімацыю, спрабавалі выратаваць, але пацыент памёр.

Цяпер сябры збіраюць грошы на перапраўку цела на радзіму. Віталь родам з Гомеля. Па натуры ён быў экстрэмалам, любіў фатаграфавацца ў незвычайных месцах. Хлопец падпрацоўваў, займаючыся прамысловым альпінізмам. Каля года жыў у Санкт-Пецярбургу, тры месяцы падарожнічаў па Крыме, падымаўся на гару Ай-Петры. Каля двух тыдняў таму Машыц вярнуўся ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?