Ганна Бахціна спрабуе вярнуць адвакацкую ліцэнзію. Бахціну, адвакатку з 25-гадовым стажам, Мінюст пазбавіў ліцэнзіі пасля пазачаргавой аттэстацыі ў верасні, пастанавіўшы, што ёй «не хапае кваліфікацыі».

Ганна Бахціна

Ганна Бахціна

Сама Бахціна ўспрымае сітуацыю з пазбаўленнем ліцэнзіі як пераслед, звязаны з палітыкай. Раней яна абараняла шэраг фігурантаў гучных палітычных спраў: блогера Эдуарда Пальчыса, фігуранта «Справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Цяпер Ганна Бахціна спрабуе адстаяць свае правы ў судзе.

Сама Бахціна ў добрым гуморы. Кажа так: «Я ў свае сілы веру. І спадзяюся на перамогу».

Разглядае справу суд Маскоўскага раёна Мінска.

Бахціна паведаміла суддзі, што просіць далучыць да матэрыялаў справы артыкул з газеты «Народная воля», прысвечаны той атэстацыі. У артыкуле была гутарка з намеснікам міністра юстыцыі Мікалаем Старавойтавым. Праўда, суд хадайніцтва Бахцінай адхіліў.

Нагадаем, што Мінюст праверыў Бахціну, пасля паведамлялася, што яна не магла адказаць на пытанні, а пасля і ўвогуле адмаўлялася адказваць.

У сваю чаргу, Ганна Бахціна кажа, што падчас атэстацыі адчувала сябе кепска, мела праблемы са здароўем. Плюс — у атэстацыйным лісце не паведамлялася матывацыя рашэння камісіі, таму яна адмовілася яго падпісваць.

Падчас атэстацыі Бахцінай ставілі ў віну, што яна не ведае апошніх зменаў у заканадаўстве.

«Я лічу, што адвакат не павінен быць камп’ютэрам ці энцыклапедыяй. Я ніколі не баялася, што чагосьці не ведаю, бо адвакацкая праца якраз і заключаецца ў тым, каб удакладніць, праверыць, вывучыць і выкарыстаць адпаведную інфармацыю пры патрэбе», - заявіла ў судзе Ганна Бахціна.

Акрамя таго, яна адмовілася адказваць на пытанні камісіі, бо прыняла лекі і ёй цяжка было гаварыць, а не таму, што «не захацела», падкрэсліла Бахціна. 

Цiкава, што пра сваё выключэнне з Мінскай калегіі адвакатаў Бахціна даведалася толькі на пасяджэнні суда — ад прадстаўніц Мінюста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?