Вильна 1824‑1825: Перекрёстки памяти. Сост. Федута А.И. — Минск: «Лимарус», 2008. — 244 с. 400 экз.

Гэтыя амаль дэтэктыўныя ўспаміны пра самую гучную палітычную справу на былых землях Рэчы Паспалітай у першай траціне ХІХ ст. — справу філяматаў і філярэтаў. Высокапастаўлены расейскі службовец Навасільцаў вядзе сьледзтва аб сакрэтных таварыствах, вынікам якога стане закрыцьцё Віленскага ўнівэрсытэту — найстарэйшай на тэрыторыі Расейскай Імпэрыі навучальнай установы.

Першыя ўспаміны — польскі, а хутчэй рэчпаспаліцкі погляд — належаць гісторыку і палітычнаму дзеячу Яўхіму Лялевелю. Другія — расейскае гледзішча. Аўтар — Іван Лабойка, прафэсар расейскай мовы і літаратуры.

Маладыя Міцкевіч, Чачот, Зан, Дамейка — зблізку…

Паліткарэктную, як сама кніга, прадмову напісаў Аляксандар Фядута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?