У суботу, 28 кастрычніка, кароткачасовыя ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі, паведамляе БелТА. Гэта будуць пераважна дажджы. Вецер будзе з парывамі да 12 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна можа скласці ад 0 да +5 градусаў (месцамі — ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8 градусаў.

Дажджы працягнуцца ў нядзелю і ў панядзелак, прычым месцамі яны будуць моцныя. Да іх дадаецца вецер з парывамі да 15-22 метраў за секунду (29 кастрычніка пераважна на Брэстчыне, 30-га — амаль па ўсёй краіне). З-за гэтага сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0