28.10.2017 / 11:47

У Мінску затрыманы 19-гадовы спецыяліст па «Жыгулях» 3

За крадзеж аўтамабіля супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 19-гадовага беспрацоўнага жыхара Мінска.

Малады чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, вяртаўся дадому. На завулку Казлова яму спадабаўся аўтамабіль «ВАЗ 2101». Разбіўшы бакавое шкло, ён трапіў у салон і паспрабаваў з дапамогай дратоў завеcці машыну, але не змог. Пасля гэтага зняў магнітолу і накіраваўся з ёй дадому. Але на вуліцы Уральскай яго ўвагу прыцягнула яшчэ адна машына - «Жыгулі». Гэтая спроба згону апынулася ўдалай. Адкрыўшы дзверы адкруткай, хлопец трапіў у салон, завёў аўто, а па прыездзе дадому зняў з яго акумулятар.

Дзень быў працягнуты адпачынкам з сябрамі і спіртным. Увечары маладому чалавеку здалося, што скрадзены аўтамабіль ён няўдала прыпаркаваў каля дома і папрасіў сяброў адагнаць далей, у менш прыкметнае месца. Аднак сустрэчы з міліцыяй ўсё роўна пазбегнуць не ўдалося. Хлопец быў затрыманы дома аператыўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы. У здзейсненым зламыснік адразу прызнаўся, а таксама распавёў аб яшчэ адной няўдалай спробе крадзяжу аўто ў красавіку гэтага года.

Распачатая крымінальная справа.

1
Кот Мартын / Адказаць
28.10.2017 / 14:31
Жигули ещё кто-то угоняет ?..
                                            .. может эта рекламная акция завода в Тольятти.. типа - мы тоже делаем машины, которые угоняют..)
0
Мент паганы / Адказаць
28.10.2017 / 22:34
ваз 2101-2107 - гэта ўсё "Жыгулі", дарэчы, а то з тэксту падобна, што першая машына - не жыгуль).
А ўганяць - уганяюць. У правінцыі добра на разбор ідуць.
1
11 / Адказаць
29.10.2017 / 20:23
 Все такие из себя арисоткраты (это я о "комментаторах"). Жигули им, видите-ли, не машина. Ездите на чем хотите и другие пускай ездят на чем им угодно. Снобы, понимаш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру