Тэлеканал belsat.eu падараваў Аляксандру Саладуху байку з гербам «Пагоня» пасля таго, як спявак сказаў, што не носіць рэчы з беларускай сімволікай, бо іх у яго няма.

Аляксандр Антонавіч сустрэў журналістаў у Менску ў той самай куртцы з расейскім гербам, якая выклікала дыскусію ў сацыяльных сетках.

«Я не разумею чаму?» — усміхаецца спявак.

Падарунак — байка з «Пагоняй» — яму спадабаўся, але адзець яе адразу спявак адмовіўся. Па-першае, на вуліцы халодна і здымаць цёплую куртку яму не хацелася.

«Ну і я спачатку памераю ўдома, перад люстэркам», — сказаў ён.

Усміхаючыся, распавёў журналістам, што 16 лістапада збярэ КЗ Мінск. А потым — выступы ў Санкт-Пецярбургу і Сочы. Паабяцаў, што ў Сочы паедзе з байкай з «Пагоняй» і адзене яе на рэпетыцыю.

«На канцэрт не, для канцэрта — касцюмы», — сказаў Аляксандр Саладуха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?