27 кастрычніка апоўначы выратавальнікам паступіла паведамленне аб моцным задымленні ў цэху па вытворчасці мэблі на вуліцы Вясёлай ў Гродне, паведамляе прэс-служба МНС.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, адкрытым полымем гарэў цэх па вытворчасці мэблі. У момант загарання ўнутры памяшкання нікога не было.
Пажар удалося лакалізаваць у 00.23, цалкам згасілі яго да гадзіны ночы.
У выніку агнём знішчаны дах на плошчы 1200 кв.м., а таксама маёмасць, якая знаходзіцца ўнутры. Пацярпелых няма.
Прычына высвятляецца. Разгляданыя версіі - падпал і кароткае замыканне электраправодкі.