28.10.2017 / 14:55

Кіраўніцтва «ДарОрс» падазраюць у карупцыі: два топ-менеджары затрыманыя 15

У сераду, 25 кастрычніка, сілавікі затрымалі двух кіраўнікоў ААТ «ДарОрс», буйнога ведамаснага рытэйлера і вытворцы кветак.

Гэтую інфармацыю tut.by паведамілі дзве крыніцы і пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Дырэктар і галоўны інжынер затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства па матэрыялах ГУБАЗіК МУС. УСК па Мінску распачата і расследуецца крымінальная справа па артыкуле 210 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Сталічныя следчыя разбіраюцца ў сітуацыі», - паведаміла Ганчарова.

Затрыманыя, паводле інфармацыі tut.by, генеральны дырэктар ААТ «ДарОрс» Аляксандр Казлоў і галоўны інжынер Аляксей Крупкевіч.

ААТ «ДарОрс» кантралюе практычна ўвесь гандаль і грамадскае харчаванне ў раёне Мінскага чыгуначнага вакзала, буйны аператар кветкавага рынку.

4
MrDDS777 / Адказаць
28.10.2017 / 16:07
Омерзительнейшие магазины и сервис.
0
Leikobel / Адказаць
28.10.2017 / 16:50
Усе ж таки дайшла Чагра и да гэтага монстра, прауда былыя кирауники ужо схавалися на пенсии...
0
Серб / Адказаць
28.10.2017 / 17:11
Leikobel, они исправно делились, поэтому на пенсии. Да, Михаил Владимирович?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру