Дызайнеркі Ларыса Сцяпанава і Паліна Картавіцкая выкарыстоўваюць у сваіх працах натуральныя экалагічныя матэрыялы і фарбы. Натхненнем для новай калекцыі вясна-лета 2018 стала беларуская вёска, якую дзяўчаты і назвалі ў яе гонар «Вёска».

Кожны вобраз калекцыі пераносіць нас у дзяцінства, калі мы летам прыяжджалі да бабулі на вёску: усе магчымая віды кветак і, нават, пустазелляў, курыныя яйкі, шышкі, козы, качкі, драўляныя паштовыя скрынкі і зорнае неба. Калі прыглядзецца, то можна пабачыць нават малюнкі і арнаменты з бабуліных шпалераў і фіранак. Дызайнеркі не забылі і цікавую беларускую традыцыю — адвозіць старую вопратку на вёску і насіць яе там, што добра бачна на прыкладзе «расцягнутых» кардыганаў розных форм, звязаных з нітак розных колераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?