80 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, адбыліся масавыя расстрэлы беларускай эліты

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляла больш за сотню беларускіх дзеячоў культуры розных нацыянальнасцей. У іх ліку былі Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач ды інш. Гэта была кульмінацыя вынішчэння саветамі беларускіх элітаў.
Усяго саветы рэпрэсавалі каля 600 тысяч жыхароў Беларусі. Прыкладна 200 тысяч з іх загінулі.
Былі рэпрэсаваныя практычна ўсе моцныя вясковыя гаспадары, усе міністры і топ-менеджары прадпрыемстваў, большасць акадэмікаў і прафесараў, 90% пісьменнікаў, незалежна ад нацыянальнасці і палітычных перакананняў.
Як і гітлераўскі, сталінскі рэжым вынішчаў эліты падкантрольных народаў, каб падавіць іх здольнасць да супраціву. Рэпрэсіі ў Беларусі былі асабліва маштабнымі, бо наша краіна межавала з еўрапейскімі, а значыць, лічылася патэнцыйна здольнай да паўстання і аддзялення.
У памяць пра «чорную ноч» у нядзелю ад 23-й вечара ў Курапатах, у месцы пахавання ахвяраў савецкага рэжыму, пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары