Беларуска Кацярына Дуброўская ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе прыгажосці «Усмешка Сусвету 2018», паведамілі БелТА арганізатары. Усяго ў першым чвэрцьфінале удзельнічаюць 27 канкурсантак з сямі краін - Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Кыргызстана, Латвіі, Расіі, Таджыкістана. Галасаванне працягнецца да 31 кастрычніка (завершыцца а 12.00). Па выніках галасавання ў паўфінал пройдуць 15 удзельніц.

Фінал конкурсу пройдзе ў сакавіку 2018 у Сочы. Пераможца атрымае сертыфікат на $ 10 тыс., падарункі ад спонсараў і магчымасць удзелу ў міжнародных праектах. Конкурс праводзіцца з мэтай прапаганды моды на ўсмешку, дабрыню і пашану да навакольных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0