Нарвежскія ратавальнікі знайшлі парэшткі расійскага верталёта Мі-8, які ўпаў 26 кастрычніка ў моры ля Шпіцбергена, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Пра знойдзеныя абломкі Мі-8 заявілі нарвежскія ратавальнікі.

Пошукавая аперацыя цягнулася больш за двое сутак. На борце верталёта знаходзілася пяць членаў экіпажа і трое супрацоўнікаў Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута Расгідрамета.

Арктычны архіпелаг Шпіцберген размешчаны ў Арктыцы паміж 76-й і 80-й паралелямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0