Ірына Бойцік, вядомая мінчанкам сваімі лаканічнымі, элегантнымі вырабамі, прадставіла новую калекцыю будучага сезона вясна-лета 2018. У строях гарманічна спалучаюцца актуальныя трэнды з фірмовым мінімалістычным стылем маркі: нудавыя колеры, элементы піжамнага стылю, класічныя формы гарнітураў з асіметрычнымі элементамі, сукенкі цудоўна спалучаюцца з нагавіцамі і паяснымі торбамі.

Марына Давыдава, таксама сталы ўдзельнік беларускіх тыдняў моды, у стварэнні сваёй новай вяснова-летняй калекцыі натхнялася музыкай.

Ручныя прынты на адзенні і абутку змяшчаюць цытаты музычных гуртоў: «У асноўным, там цытаты Дэпеш Мод», - распавяла дызайнерка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?