Ксенія Сабчак назвала Іосіфа Сталіна «катам і злачынцам» і абвінаваціла яго ў поўнамаштабным генацыдзе народаў, што ўваходзілі ў СССР. Пра гэта яна напісала ў сваім інстаграме.

«Сталін знішчаў не проста людзей. Ён знішчаў самых лепшых, самых разумных, самых смелых людзей. Гэта па сутнасці поўнамаштабны генацыд рускага народа. Сталін знішчыў рускі свет, які нам так і не ўдалося аднавіць», — напісала Сабчак. Яна падкрэсліла, што «мы абавязаны асудзіць Сталіна, асудзіць той час». «Паглядзіце, згадайце, як толькі мы спрабавалі асуджаць яго, краіна рухалася наперад. Як толькі пачыналіся размовы пра неадназначнасць, усе скочвалася ў застой і контррэформы», - адзначыла яна.

Размовы аб неадназначнасці яго фігуры і эпохі Сабчак назвала «нават не глупствам, а гнюснасцю».

«З-за Сталіна народы Савецкага Саюза перажылі такое выпрабаванне, якога не перажываў больш у 20 стагоддзі ніхто. Вось літаральна ніхто. 2 249 728 чалавек толькі па афіцыйных дадзеных, дадзеных, з якімі згаджаецца нават ліпавы гісторык [міністр культуры Уладзімір] Мядзінскі, былі знішчаны ў сталінскіх лагерах», - паказвае яна.

Паводле яе слоў, Сталін — «адназначна вораг рускага, украінскага, беларускага, літоўскага, грузінскага любога народа, якія засялялі тую краіну». «Сталін пабудаваў сістэму, якую не атрымалася тут зламаць ні Гарбачову, ні Ельцыну. Сістэму, дзе ўся ўлада належыць не народу, ні нават нейкім элітам, а проста спецслужбам. Гэтую сістэму нам яшчэ трэба зламаць», — напісала на заканчэнне Сабчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0