Расійская нафтагазавая кампанія «Раснафта» з-за заходніх санкцый у дачыненні да РФ прыпыніла геолагаразведку і здабычу нафты на Паўднёва-Чарнаморскім участку ва ўсходняй частцы акваторыі Чорнага мора. Федэральнае агенцтва па нетравыкарыстанню (Роснедра) па просьбе карпарацыі замарозіла дзеянне адпаведнай ліцэнзіі на пяць гадоў.

З-за «негатыўнай макраэканамічнай кан'юнктуры і санкцыйных абмежаванняў» праект апынуўся эканамічна неэфектыўным, адзначыў прадстаўнік «Раснафты».

Паводле ўмоваў ліцэнзіі, кампанія да 2018 года павінна была выканаць разведачныя работы на ўчастку плошчай не менш за 1 тыс. квадратных кіламетраў, а да лістапада 2022 года скончыць будаўніцтва як мінімум дзвюх свідравін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?