Самым пашыраным жаночым імем у гэтым годзе была Сафія. Пра гэта паведаміла Лаура Уотэнберг з ЗША.
Уотэнберг прааналізавала дадзеныя пра імёны нованароджаных з 48 дзяржаў. Стала вядома, што Сафія лідзіруе ў шэрагу краін, уключаючы Расею, Італію, Швейцарыю, Славенію, Мексіку, Эстонію, Чылі і Аргенціну.
Вучоную ўразіла тое, што ў адыходзячым годзе краіны з рознымі культурамі і менталітэтам аддалі перавагу «мудраму» імені.
Лаура Уотэнберг - адна з самых вядомых у свеце спецыялістаў па імёнах. Яе цікавяць як культуралагічныя, так і іншыя аспекты чалавечых імёнаў. Раней у свеце найбольш папулярным лічылася імя Ганна.