Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Беларускім саюзе мастакоў. Яму было 86 гадоў.

Георгій Паплаўскі працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Быў мастаком шырокага дыяпазону, валодаў тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, малюнка пяром.

Георгій Паплаўскі — аўтар антываеннай серыі «Памяць» (1968), серый «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979). Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971-1980).

Яго працамі аформленыя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў, а таксама школьныя падручнікі.

Пахаванне мастака адбудзецца 1 лістапада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0