Сябра Сойма Партыі БНФ Павел Батуеў расказаў, што нечакана сутыкнуўся з лёгкімі праблемамі на працы.

Павел Батуеў з жонкай на з'ездзе БНФ. Фота facebook.com.

Павел Батуеў з жонкай на з'ездзе БНФ. Фота facebook.com.

Павел даўні сябра БНФ і ТБМ. Пяць гадоў ён пражыў на поўначы Расіі, пра што падрабязна расказаў у вялікім інтэрв’ю для «НН». Сёлета ён вярнуўся ў родны Салігорск, уладкаваўся на працу прарабам у прадпрыемства «Ліфтсэрвіс».

«Раз на месяц я прыязджаю ў Мінск, каб падаць справаздачы ў галоўны офіс. Дык на гэты раз мяне спынілі яшчэ ў калідоры пытаннем: «Вы той самы Батуеў?» Я падумаў, што можа бачылі маё інтэрв’ю па Ямалу. Аднак аказалася, што начальству прыйшлі дзве ананімкі адносна мяне.

Потым гэта самае пацвердзіў галоўны інжынер, але не даў паглядзець гэтыя анінімкі. Яны напісаныя з нейкіх «ліпавых» акаўнтаў, без зваротнай сувязі. Начальнік сказаў, што па працы да мяне пытанняў няма, а чым я займаюся ў вольны час — гэта не ягоная справа.

Абурэнне ананімнага аўтара выклікала, што я сябра «сейма» БНФ, пісаў нешта пра сустрэчу з паслом Францыі, які прыязджаў у Салігорск дзесьці месяц таму. Скінулі начальству ўсе мае профілі ў сацыяльных сетках — фэйсбуку, укантакце, аднакласніках», — расказвае Батуеў.

Як кажа мужчына, цяпер ён абслугоўвае каля 40% усіх ліфтаў Салігорска. Усяго ў ягоным падпарадкаванні 348 ліфтаў. Па правілах карыстання ліфтаў прозвішча Батуева і ягоны тэлефон прапісаны, як у саміх гэтых ліфтах, гэтак і на першым паверсе.

«Мо нехта са старых непрыяцеляў пабачыў гэта, таму вырашыў нашкодзіць», — расказвае Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?