Аўтары праекта прапануюць розным сайтам, дадаткам і сэрвісам выкарыстоўваць для пацверджання асобы пасля ўвядзення пароля або сканавання адбітку пальца (то бок першага этапу аўтэнтыфікацыі) сканаванне розных прадметаў. Гэта можа быць татуіроўка, абутак, гадзіннік, біжутэрыя, упрыгожванні або іншыя рэчы, якія заўсёды побач. Гэты сакрэтны прадмет будзе ведаць толькі сапраўдны карыстальнік, а для праходжання аўтэнтыфікацыі яму трэба будзе толькі навесці камеру тэлефона і адсканаваць яго. 

Пры гэтым алгарытмы Pixie распазнаюць прадмет пры любым асвятленні або з любога ракурсу. Справа ў тым, што для вызначэння сапраўднасці сістэма распазнае нават дробныя дэталі. 

* * *

Як вы лічыце, ці з'яўляецца такі спосаб аўтэнтыфікацыі надзейным?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?