Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава запатрабавала распрацаваць планы «па эстэтызацыі гарадскога асяроддзя» сталіцы, паведамляюць «Мінск-Навіны».

«Мінск — гэта асаблівы горад, сталіца, ён павінен быць прыкладам ва ўсім: і ў афармленні, і па ўстаноўцы білбордаў і іншых малых архітэктурных формаў, і ў афарбоўцы фасадаў», — заявіла Качанава.

Апроч таго, чыноўніца запатрабавала да 7 лістапада азеляніць тэрыторыі, прылеглыя да Мінскай кальцавой аўтадарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?