Украінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Таццяна Гуцу некалькі тыдняў таму агучыла, што яе ў 15-гадовым узросце згвалтаваў легенда беларускага спорту Віталь Шчэрба. Беларус усё яшчэ не выходзіць на сувязь са СМІ і не дае каментары. А вось Гуцу паразмаўляла з журналістамі ўкраінскага тэлеканалу 1+1.

Гуцу, як і Шчэрба, цяпер жыве ў ЗША, яна была на інтэрнэт-сувязі з Кіевам.

«У парыве адчаю я назвала імя чалавека, з якім звязаная гэтая сітуацыя. Я шкадую, што назвала ягонае імя, — адразу сказала экс-гімнастка. — Справа ў тым, што гэта было шмат гадоў таму і я спадзяюся, што ён стаў іншым чалавекам. І гэтая страшная памылка — выключэнне з правілаў яго жыцця», — сказала экс-гімнастка.

Гуцу расказала, што з ёй працуюць псіхолагі. «Чатыры гады таму я пазваніла Віталю і сказала, што ведаю, што ты са мной зрабіў у 1991 годзе. На гэта ён мне адказаў, што мне ніколі ў жыцці ніхто не паверыць».

Журналісты цікавіліся, ці падала яна ў суд на Шчэрбу. «Не магу каментаваць».

«Дзесьці год таму гэты чалавек [Віталь Шчэрба — «НН»] звязваўся са мной, хацеў быць фрэндам на фэйсбуку, двойчы. Я двойчы выдаляла гэтую заяўку. Гэты чалавек прынёс мне шмат болю», — кажа яна, не называючы імя Віталя.

«Мяне абвінавачваюць, што я зрабіла гэта дзеля піяру, грошай ці кар’еры ў Галівудзе. Гэта абсалютна не так — гэта было спантаннае рашэнне, выкліканае перажываннямі», — дзеліцца жанчына.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?