Некалькі тыдняў таму сайт nn.by ужо пісаў аб тым, што ў сацыяльнай сетцы Укантакце стартавала рэаліці-шоу «Паблічныя гульні». Адным з яго ўдзельнікаў стаў 26-гадовы беларус Віктар Касаўцаў.

З таго моманту ў шоу засталося ўсяго 14 удзельнікаў з 26. Хтосьці адзін з іх атрымае галоўны прыз, які складае прыкладна 50 тысяч даляраў.

Чым гэтае шоу адрозніваецца ад «Дома-2» ці «Апошняга героя»? Заўважна меншай цэнзурай. У эфіры можна лаяцца матам, свяціць голыя целы. Той жа Касаўцаў гэтак засвяціўся ў адным з першых шоу.

Удзельнікі павінны прадукаваць кантэнт, а якім ён будзе — ужо не так істотна. Трансляцыя ідзе амаль кругласуткава. Укантакце яно мае ўжо 40 мільёнаў праглядаў. Многія схільныя лічыць, што такім чынам «прабітае дно» ў падобных шоу.

Беларус Касаўцаў ва ўсім гэтым балагане трымаецца досыць упэўнена. Калі спачатку ён быў у ліку самых непапулярных удзельнікаў «Паблічных гульняў», то цяпер выйшаў на першыя ролі.

Гледачы галасуюць за ўдзельнікаў праекта так званымі данатамі. Дык на дадзены момант Касаўцаў займае трэцяе месца. Ёсць і іншы рэйтынг, які фармуецца нейроннай сеткай, колькі той ці іншы знаходзіцца ў кадры і стварае кантэнту, дык там Касаўцаў на другім месцы. Найслабейшыя ў гэтым рэйтынгу вылятаюць з праграмы.

Беларусу ўдалося праспяваць з гуртом ESTRADARADA хіт апошняга лета «Астанавіце, Віце нада выйці». Цікава, што пры гэтым Касаўцаў быў у майцы з дзяржаўным сцягам Беларусі.

Дзеля дзесяці рулонаў туалетнай паперы Касаўцаў усю ноч стаяў перад ботам, што вядзе шоу. Да яго падышла іншая ўдзельніца, Віктар сказаў па-руску: «Я кашулю нацягну на галаву». Пры гэтым яго спадарожніца звярнула ўвагу на цеканне, характэрнае беларускай мове. «Нацяну? Хаха, беларус», — адрэагавала яна.

У цэлым у шоу вельмі шмат трэшу і агалёнкі, але ў самых «гарачых» сцэнах Касаўцаў акурат не заўважаны, ён усё ж бярэ крышачку іншым эпатажам. На розных суполках нават ствараюцца мемы з выявай Віктара і подпісам кшталту «Тупы і яшчэ тупейшы».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?