На думку асацыяцыі вытворцаў сельгастэхнікі «Росспецмаш», павелічэнне дзяржпадтрымкі беларускага «Гомсельмаша» стварае няроўныя ўмовы на рынку РФ і робіць беларускія машыны больш канкурэнтаздольнымі, паведамляе «Коммерсант».

Пры гэтым, паводле словаў памочніка прэзідэнта «Росспецмаша» Вячаслава Проніна, расейскім вытворцам на рынак Беларусі патрапіць вельмі складана. Расійскі бюджэт сёння субсідуе галіну на 15-20%. Аднак у 2018 годзе, згодна з праектам бюджэту, субсідыі скароцяцца як мінімум удвая.

«Гомсельмаш» на гэтым фоне выглядае на расійскім рынку вельмі паспяхова. Ён прадаў у Расію ў 2015 годзе 1,3 тыс. камбайнаў, у 2016 годзе — 1750 машын. У 2017 годзе чакаюць продажу 1850 штук.

Гэта складзе больш за чвэрць усяго расійскага рынку камбайнаў. Акрамя таго, беларуская тэхніка таннейшая за расійскія аналагі на 15-20%. Купляйце беларускае!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0