Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка ў 17:15 па вуліцы Прытыцкага, паведамляе мінская міліцыя

Падчас руху па маршруце здарылася аварыя. Кіроўца быў вымушаны адхіліцца ад маршруту. Пра гэта ён абвясціў пасажырам. Аднак двум пасажырам-мужчынам гэта не спадабалася. На прыпынку яны выйшлі з салона тралейбуса, зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі пакрыць аплачаны праезд, бо рух па новым маршруце іх не задавальняе.

У выніку мужчыны забралі праязныя талоны, што ляжалі на прыборнай панэлі, узялі некалькі сабе, а астатнія раздалі іншым незадаволеным пасажырам.

Міліцыя шукае хуліганаў

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.