У Мінску з 1 лістапада павышаюць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама ад 19 кастрычніка 2017 г. № 3506.

Цяпер талончык на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 60 капеек, а на метро — 65. За праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў давядзецца заплаціць 75 капеек, паведамілі finance.tut.by ў «Мінсктрансе».

Кошт талончыка ў кіроўцы будзе складаць 65 капеек. Транспартнікі прапаноўвалі падняць кошт квітка пры куплі ў кіроўцы да 1 рубля. 

Кошт праязных вырасце на 12-13%.

Апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў Мінску павышалі ў снежні мінулага года. Тады падаражанне таксама склала 5 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0