Авіякампанія Finnair збіраецца паставіць у аэрапорце Хельсінкі-Вантаа электронныя шалі, прызначаныя для ўзважвання пасажыраў.

Гэтай восенню Finnair збірае папярэднія дадзеныя аб тым, колькі ў сярэднім важаць пасажыры і іх багаж: сярэднестатыстычную вагу ў далейшым маюць намер выкарыстоўваць пры вылічэннях, неабходных для разліку загружанасці і збалансаванасці самалётаў, піша Yle.fi.

Узважванні будуць добраахвотнымі. На першым этапе авіякампанія збярэ дадзеныя 150 пасажыраў. Кампанія спадзяецца, што падарожнікі возьмуць актыўны ўдзел у акцыі па зборы інфармацыі. Па словах прадстаўнікоў Finnair, вага будзе ўлічвацца ананімна, а лічбы на вагах не ўбачыць ніхто, апроч персаналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0