БАТЭ прыняў рашэнне падаць сустрэчны пазоў на заўзятара, які выбег на поле падчас матчу Лігі Еўропы супраць «Арсенала», каб спагнаць 5 тысяч еўра, паведамляе сайт клуба.
Падчас матча групавой стадыі Лігі Еўропы з лонданскім «Арсеналам», які адбыўся 28 верасня, на поле «Барысаў-Арэны» выбег заўзятар. За гэта БАТЭ быў аштрафаваны Саюзам еўрапейскіх футбольных асацыяцый на 5000 еўра. Штраф быў выплачаны клубам у поўным аб'ёме.
Паведамляецца, што вяртанне сродкаў у клубны бюджэт ні ў якім разе не з'яўляецца прычынай падачы пазову. Увесь штраф, спагнаны ў выпадку станоўчага рашэння суда, пойдзе на дабрачыннасць.
БАТЭ хоча такім чынам нагадаць усім заўзятарам аб недапушчальнасці падобных паводзінаў на стадыёне і паказаць, што ў клуба ёсць прававыя механізмы, каб адрасна пакараць парушальнікаў грамадскага парадку.