Роўна 15 год таму, пасля разгону ўладамі рэдакцый літаратурных выданняў і аб'яднання іх у мінінфармаўскі холдынг, Саюз пісьменнікаў заснаваў свой, незалежны літаратурны часопіс «Дзеяслоў». Прынцыпова толькі ў ім сталі друкавацца Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін. Тут жа публікавалася пасмяротная спадчына Васіля Быкава — аповесці «Афганец» і «Бліндаж», апавяданне «Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве», дзённік Уладзіміра Караткевіча.

Сёння «Дзеяслоў» — тая незалежная пляцоўка, дзе кожны можа пазнаёміцца з найлепшымі мастацкімі творамі сучаснай беларускай літаратуры, крытыкай, перакладамі і нон-фікшн (непрыдуманай літаратурай).

Дастаткова сказаць, што ўсе без выключэння лаўрэаты Прэміі Гедройца — сталыя аўтары часопіса.

1 лістапада ў клубе «Грай» часопіс павіншуюць Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч.

У праграме — жывая музыка ад гуртоў «Рэха», «Bar Akaryna», а таксама легендарнай «КРАМЫ»!

Пачатак а 18.30.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0