30 кастрычніка ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» 36-гадовы грамадзянін Латвіі на «Аўдзі» з латвійскімі нумарамі спрабаваў прарвацца праз мяжу.

Мытнікі вырашылі накіраваць машыну латвійца ў бокс для паглыбленага дагляду. Тады кіроўца націснуў на педаль і накіраваўся ў бок латвійскай мяжы. Пры гэтым мужчына збіў шлагбаўм і праехаў праз раскатанага «вожыка», пашкодзіўшы колы транспартнага сродку, паведамляе Памежны камітэт. Мужчыну затрымалі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?