Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2017 года склаў 41,4 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2017 года на 4,4 млрд рублёў, або на 12,0%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Замежны дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2017 года склаў 16,3 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 2,7 млрд даляраў ЗША, або на 19,5% з улікам курсавых розніц.

У студзені-верасні дзяржава прыцягнула знешнія пазыкі на 3,41 млрд даляраў. Асноўны аб'ём, 1,4 млрд даляраў, - гэта сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый. Буйнымі крэдыторамі выступілі таксама Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (транш 600 млн даляраў), урад і банкі Расіі (1,09 млрд даляраў), банкі Кітая (194,5 млн даляраў), Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (122,6 млн даляраў ), ЕБРР (3,9 млн даляраў).

На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусь за дзевяць месяцаў накіравала 821,1 млн даляраў (ураду РФ - 289,3 млн даляраў, банкам Кітая - 221,3 млн, ЕФСР - 264,8 млн даляраў, МБРР - 44,5 млн, ЗША - 0,7 млн, ЕБРР - за 0,5 млн).

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу з пачатку 2017 года склала 821,1 млн даляраў ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0