На плошчы Вабадузе ў цэнтры эстонскай сталіцы паліцыя адкрыла агонь па мужчыне, які размахваў нажом, піша ERR.ee

У 11.10 у аўторак Цэнтр трывогі атрымаў паведамленне, што ў Таліне па вуліцы Хар'ю ідзе мужчына, у якога ў руках два нажы.

Распараджэнням паліцэйскіх, што адрэагавалі на выклік, мужчына не падпарадкаваўся. Каб спыніць мужчыну, паліцэйскі прымяніў службовую зброю — спачатку быў зроблены папераджальны стрэл, а затым стрэл па мужчыне.

Мужчына атрымаў цяжкія пашкоджанні і яго даставілі ў бальніцу, дзе памёр.

Ні паліцыянты, ні іншыя людзі не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0