Беларусы традыцыйна наведвалі могілкі і вясною, на Радаўніцу, і восенню, на Дзяды. У 1991—1996 годзе 2 лістапада, Задушны дзень, Дзяды былі выходным днём. 

На фота Сяргея Зініна: могілкі ў старажытнай вёсцы Уселюб, Навагрудскі раён, 2013 год. 

На фота Сяргея Зініна: Дзяды, Ашмянскі раён, 2014 год.

На фота Сяргея Зініна: Дзяды, Ашмянскі раён, 2014 год.

Могілкі Росы ў Вільні. Фота Кірылы Атаманчыка. 2016 год.

Могілкі Росы ў Вільні. Фота Кірылы Атаманчыка. 2016 год.

Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

У старыя часы Дзяды масава ўшаноўвалі ў цэнтры і на захадзе Беларусі, тады як Радаўніцу — на поўдні і поўначы. Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць пахаванні перад зімой. 

З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва нацыстамі і саветамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?