У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў «Дзіцячы атлас Беларусі». Гэта фактычна першае падобнае беларускае выданне такога жанру. Дзіцячыя атласы сваіх краін маюць літоўцы, украінцы, палякі… ды, здаецца, усе еўрапейцы. Цяпер - і беларусы.

Аўтарка атласу Паліна Грынчанка характарызуе ягоную чытацкую аўдыторыю так: «у першую чаргу - для дзяцей ад 2 да 10 гадоў, для выхавальнікаў дзіцячых садкоў і настаўнікаў малодшых класаў».

Дзіцячы атлас» змяшчае не толькі ілюстрацыі з подпісамі, але і цікавую інфармацыю пра гісторыю, прыроду, культуру Беларусі (выданне кансультавалі супрацоўнікі Акадэміі навук).

Кніга дапаможа школьнікам і настаўнікам падрыхтавацца да заняткаў «Чалавек і свет» і «Мая краіна - Беларусь», здзівіць нечаканымі фактамі, пазнаёміць з невядомымі жывёламі і раслінамі, заахвоціць падарожнічаць па нашай краіне і на свае вочы ўбачыць усе яе цікавосткі. А самае галоўнае - дапаможа гадаваць дзетак сапраўднымі беларусамі!

39 каляровых старонак, мяккая вокладка. Кошт у выдавецтве 4.20 руб.Адрас выдавецтва: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924 (аддзел рэалізацыі). Тэл. +375 17 203 58 09.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0