Сваім праектам пад назвай «Атлас прыгажосці» Мікаэла яшчэ раз даказвае, што прыгажосць у натуральнасці. Хаця, калі загугліць словазлучэнне «прыгожыя жанчыны», пошукавік выдае вельмі стандартныя вынікі.
«Што вы бачыце? Вельмі сэксуальныя здымкі, праўда? Бландзінкі на абцасах з ідэальнай скурай. Прыгажосць увесь час прадстаўляюць такой: ствараць з жанчыны аб'ект жадання, і гэта вельмі сумна», — абураецца Мікаэла. І дадае: «На самой справе жанчыны не такія. У нас ёсць свае гісторыі, свае пакуты, свая сіла, і нам проста трэба гэта паказаць. Таму што маладыя дзяўчыны кожны дзень бачаць толькі такія выявы, і ім трэба больш упэўненасці, што яны маюць права быць натуральнымі і лічыцца пры гэтым прыгожымі».
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Нягледзячы на тое, што фатограф займаецца праектам не першы год, на яе інстаграм падпісаліся крыху больш за 220 тысяч чалавек, а ў сэксуальнай Кім Кардаш’ян тым часам 100 мільёнаў падпісантаў. Гэта, лічыць фатограф, яшчэ адзін паказчык сённяшняй грамадскай цікаўнасці. Але яна выказвае надзею, што стандарты прыгажосці з цягам часу будуць змяняцца у бок прастаты.
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Публикация от The Atlas Of Beauty (@the.atlas.of.beauty)
Nina.nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ