Ілюстрацыйны малюнак

Ілюстрацыйны малюнак

Згодна з дакументам, распрацоўшчык павінен прадставіць праект АЭС, а таксама варыянты яе размяшчэння на арбіце Зямлі і схемы запуску ў космас.

Пры гэтым ужо зараз навуковая супольнасць раскалолася на дзве часткі: адны падтрымліваюць ідэю будаўніцтва новага аб'екта на калязямной арбіце, іншыя ж крытыкуюць гэтую ідэю.

Прыхільнікі будаўніцтва АЭС кажуць, што ідэя з'яўляецца вельмі перспектыўнай і дае магчымасць «планаваць будучыню на некалькі крокаў наперад» у плане асваення космасу.Такія касмічныя аб'екты акажуць істотную дапамогу пры перамяшчэнні касмічных апаратаў за межы Сонечнай сістэмы і ўнутры яе.

Крытыкі ж называюць затраты на будаўніцтва АЭС на арбіце неабгрунтавана высокімі, прапаноўваючы і далей асвойваць выкарыстанне сонечных батарэй і іншых крыніц альтэрнатыўнай энергіі для сілкавання касмічных аб'ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?