31 кастрычніка Урад Літоўскай Рэспублікі прыняў афіцыйнае рашэнне аб перадачы Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ) будынка былога Аўгустынскага кляштара — паведаміў ЕГУ. Будучы корпус універсітэта месціцца ў старым горадзе Вільні, што знаходзіцца ў спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, усяго за 200 метраў ад Віленскай ратушы.

Інтэр'ер кляштара пасля рэстаўрацыі

Інтэр'ер кляштара пасля рэстаўрацыі

Першым мерапрыемствам, якое адбудзецца ўжо 17 лістапада ў новым навучальным корпусе, будзе ўрачыстая цырымонія, прысвечаная 25-годдзю ЕГУ.

«Гэта важны крок у развіцці ўніверсітэта і супрацоўніцтве з краінай, якая нас прыняла», — адзначыў выконваючы абавязкі Рэктара ЕГУ Ёрген Ёргенсэн.

Былы кляштар Аўгустынскага ордэна быў збудаваны ў канцы XVIII стагоддзя на скрыжаванні сёняшніх вуліц Савічаўс і Бокшта, за 200 метраў ад віленскай Ратушы. Пабудову плошчай больш за 2700 кв. м. вылучаюць арыгінальныя элементы інтэр’еру, у тым ліку фрэскі і брукаваная падлога, якія захаваліся падчас пяцігадовай рэстаўрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0