Прэмію Гедройця — 2017 здабыў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Ён атрымае 5000 еўра ад фундатараў прэміі — Фонду «Вяртанне» і Польскага інстытута ў Мінску.

Паўпрэміі аддасць сябру

Пасля цырымоніі ён паведаміў, што палову прэміі падорыць свайму сябры і рэдактару кнігі, былому кіраўніку «Нашай Нівы» Сяргею Дубаўцу, а другую палову — аддасць жонцы, «якая лепш ёю распарадзіцца».

Нарадзіўся ў Рыбінску

48-гадовы Зміцер Бартосік нарадзіўся ў Рыбінску (Расея). Бацькі Змітра былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — акцёрка.

У школу ён пайшоў у Усць-Каменагорску (Казахстан). У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель.

Выключылі за бяздарнасць

Вучыўся ў Ніжагародскай тэатральнай вучэльні, быў выключаны «за бяздарнасць». Пасля працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў, грузчыкам у краме, служыў у арміі.

Прыехаў у «Нашу Ніву»

Пасля дэмабілізацыі натрапіў на газету «Наша Ніва» і… зачараваўся беларушчынай. Прыехаў у Вільню, у рэдакцыю газеты і з таго часу перайшоў на беларускую мову.

Ён стаў бардам, у 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет». «Быў у пана верабейка гаварушчы» — найбольшы поспех Бартосіка. Яна сатканая з рэпартажаў, якія ён рабіў для радыё «Свабода».

Гадуе чатырох

Зміцер жыве ў Мінску. Разам з жонкай яны гадуюць чатырох дзяцей: дачок Яню ды Юсцю ды сыноў Даната і Геру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?